Ні квітка, ні парфумы

Эстонія, 2014г., 15 хв

Рэжысёр

Айна Салмі

Фільм расказвае пра двух фінскіх хлопцаў. Адны лічаць іх хіпі ці анархістамі, іншыя – проста бадзягамі. Малады рэжысёр вырашае далучыцца да іх, і неўзабаве ўся кампанія апынаецца ў Іспаніі. Героі цешацца вольным і бесклапотным жыццём – нішто ж не можа параўнацца з дарогай. На шляху да волі і сонца няма месца праблемам. Ці ёсць?

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 29-ы МКФ дакументальнага і антрапалагічнага кіно ў Пярну (Эстонія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Айна Салмі - 1

Айна Салмі

Нарадзілася ў Фінляндыі. Рэжысёр-пачатковец. Скончыла Балтыйскую школу кінамастацтва і медыя па спецыяльнасці «рэжысёр дакументальнага кіно». Пачынала як фатограф-дакументаліст і толькі нядаўна занялася дакументальным кіно.