Проста чалавек

Эстонія, 2015г., 14 хв

Рэжысёр

Ээва Мягі

«Проста чалавек» – дакументальны фільм пра Аркаадзі Сай, які жыве ў вёсачцы, што амаль вымерла. Ён самотны, у яго жыцці нічога не адбываецца. Аднойчы Аркаадзі прапануюць стаць галоўным героем фільма. Але ў аснове фільма павінна ляжаць нейкая падзея. Такой падзеяй у жыцці Аркаадзі робіцца сам гэты фільм.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 29-ы МКФ дакументальнага і антрапалагічнага кіно ў Пярну (Эстонія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ээва Мягі - 1

Ээва Мягі

Нарадзілася ў 1987 г. Жыве і працуе ў Эстоніі. У 2014 годзе атрымала ступень магістра ў Балтыйскай школе кінамастацтва і медыя. Працуе над доктарскай дысэртацыяй па праве інтэлектуальнай уласнасці ў Тартускім універсітэце.