Са свету, дзе большасць не выжыве

Куба, Канада, 2015г., 25 хв

Рэжысёр

Лаўра Марыя Уэйн

Маладая жанчына вандруе па дзікай поўначы Канады і з дзіўнай сумленнасцю расказвае пра сваё жыццё з дыягназам «дэпрэсіўнае расстройства». Неверагодна прыгожы партрэт чалавечага розуму, кінематаграфічная паэма, якая назаўжды змяняе наша ўяўленне пра псіхічную хваробу.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 МКФ дакументальных і анімацыйных фільмаў у Лейпцыгу (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лаўра Марыя Уэйн - 1

Лаўра Марыя Уэйн

Канадскі музыкант, вучоны, рэжысёр. У 2015 г. на фестывалі «Hot Docs» была ўключана ў лік канадскіх рэжысёраў, якія падаюць надзею. У дадзены момант працуе над першым поўнаметражным дакументальным фільмам.