Вузел

Куба, 2014г., 10 хв

Рэжысёр

Хуліана Гомэс Кастанэда

Хуан Рафаэль Клавель жыве ў адзіноце ў гарах. У яго старой хаце лунае памяць пра маці і жыве свойская жывёла. Гэта гісторыя пра адзіноту і ізаляванасць сляпога чалавека, які спрабуе выжыць у далёкім горадзе Сан-Мігель.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Фэстываль «Кіно Кубы», Франкфурт (Германія), спецыяльны прыз журы
2015 18-ы МКФ амерыканскага кіно ў Осціне (ЗША)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хуліана Гомэс Кастанэда - 1

Хуліана Гомэс Кастанэда

Вывучала візуальную камунікацыю ва ўніверсітэце ім. Андрэса Бел’ё. Вучылася ў каледжы мастацтваў і дызайну Св. Марціна і некамерцыйнай арганізацыі «No.W.here» (Лондан). Працавала дырэктарам некалькіх венесуэльскіх кінастужак.