Архив

Томас Навас Куры
Рэлу
У цэнтры ўвагі карціны – штодзённае жыццё кубінскага чысцільшчыка абутку. У фільме раскрываюцца змрочныя бакі палітычнай сітуацыі, што склалася на Кубе праз 55 гадоў пасля рэвалюцыі.
Лаўра Марыя Уэйн
Са свету, дзе большасць не выжыве
Маладая жанчына вандруе па дзікай поўначы Канады і з дзіўнай сумленнасцю расказвае пра сваё жыццё з дыягназам «дэпрэсіўнае расстройства». Неверагодна прыгожы партрэт чалавечага розуму, кінематаграфічная паэма, якая назаўжды змяняе наша
Алехандра Алонса
Развітанне
Стары шахцёр Пабла Фабэла жыве ў калісьці паспяховым, а цяпер зруйнаваным горадзе Мінас-дэ-Матаамбрэ. Ён стаміўся ад цяжару ўспамінаў і сямейнай бязладзіцы. У свае 84 гады Пабла разумее, што час яго нядоўгі....
Наталля Красільнікава
Выспа
Мікалай Галаван, пажылы скульптар з Луцка, вось ужо трыццаць год будуе незвычайны дом, які стаў мясцовай славутасцю. Ён займаецца любімай справай, не зважаючы на папулярнасць і не напрошваючыся на кампліменты. Аповед пра тое, наколькі гарманічнай
Гжэгаж Шчапаняк
Слімакі
Кожны другі слімак на стале французаў пастаўлены з Польшчы. Польскія вытворцы захопліваюць рынак не толькі ў Францыі і Італіі, але і ў Кітаі і Японіі. Гэта натхняе Анджэя і Конрада на стварэнне ўласнай фермы, якая абавязкова прынясе ім мільёны&hel
Ілля Капылоў
Малпачка
Двое: ён і яна. Яе клічуць Таня, а яго – Ілля. Камера Іллі здымае месцы іх спатканняў і тое, дзе адбылася першая сустрэча, якая змяніла іх лёс. Часам камера пераходзіць у рукі Тані, і яна няўмела фіксуе маскоўскія завуголлі, завешаныя вокны,
Іна Амельчанка
Ямаха
Герою фільма дваццаць тры гады, і ён звычайны летуценнік. Працуе прадаўцом у гіпермаркеце, жыве ў камуналцы з працоўнымі мігрантамі і ўвесь час думае пра кар’еру музыкі. Ніхто не ўспрымае яго музычныя імкненні сур’езна: ні родзічы, ні
Рэната Барая Серана
Іншая краіна
Фабрыс – палітычны бежанец з Дэмакратычнай рэспублікі Конга, які прыехаў у Расію, каб выратавацца ад дыктатарскага рэжыму. Зараз ён спрабуе атрымаць статус палітычнага бежанца. Сям’я чакае на радзіме, але «Масква слязам не верыць
Анастасія Кузякова
Купі слана!
Сёння індустрыя дзікай хатняй жывёлы як ніколі папулярная. Людзей ужо не здзівіш хатнім харом ці тарантулам. Аўтары фільма спрабуюць выкрыць праўдзівыя матывы часам небяспечнай для жыцця экзотыкі, а таксама зразумець, як адчуваюць сябе жывёлы ў та
Пабла Рохас
Шлях да храма
Героі фільма – жыхары раёна «Атраднае», якія змагаюцца за свае правы. Нечаканы пачатак будавання справакаваў падзел раёна на два лагеры. Адны выходзяць пратэставаць супраць новабудоўлі, каб абараніць вадасховішча – адзінае