Ямаха

Расія, 2015г., 38 хв

Рэжысёр

Іна Амельчанка

Герою фільма дваццаць тры гады, і ён звычайны летуценнік. Працуе прадаўцом у гіпермаркеце, жыве ў камуналцы з працоўнымі мігрантамі і ўвесь час думае пра кар’еру музыкі. Ніхто не ўспрымае яго музычныя імкненні сур’езна: ні родзічы, ні лепшы сябар, ні суседзі, асабліва яны. Але ў героя ёсць старая «Ямаха», якая, ён верыць, прывядзе яго да ажыццяўлення мары.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Іна Амельчанка - 1

Іна Амельчанка

Нарадзілася ў 1991 г. у горадзе Армавір. Доўгі час працавала ў якасці аператара на фрыланс-праектах. У 2014 годзе выйграла грант на навучанне ў Школе дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава.