Выспа

Польшча, 2015г., 18 хв

Рэжысёр

Наталля Красільнікава

Мікалай Галаван, пажылы скульптар з Луцка, вось ужо трыццаць год будуе незвычайны дом, які стаў мясцовай славутасцю. Ён займаецца любімай справай, не зважаючы на папулярнасць і не напрошваючыся на кампліменты. Аповед пра тое, наколькі гарманічнай можа быць адзінота.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 35-ы фэстываль кінадэбютаў «Маладосць і кіно» (Польшча)
55-ы Кракаўскі МКФ (Польшча)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Наталля Красільнікава - 1

Наталля Красільнікава

Нарадзілася ў 1985 г. ва Украіне. Скончыла факультэт журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі і факультэт рэжысуры Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачанні ім. Карпенка-Карага.