Шлях да храма

Расія, 2015г., 20 хв

Рэжысёр

Пабла Рохас

Героі фільма – жыхары раёна «Атраднае», якія змагаюцца за свае правы. Нечаканы пачатак будавання справакаваў падзел раёна на два лагеры. Адны выходзяць пратэставаць супраць новабудоўлі, каб абараніць вадасховішча – адзінае месца адпачынку. Іншыя не менш актыўна бароняць сваё права на доступ да праваслаўнай царквы. Ці змогуць суседзі знайсці кампраміс і зрабіць так, каб абодва бакі засталіся задаволеныя?

ПРА РЭЖЫСЁРА
Пабла Рохас - 1

Пабла Рохас

Нарадзіўся ў Гватэмале. Яго працы паказвалі ў розных гарадах Расіі і на кінафестывалі «Флаэрціана». У дадзены момант здымае сваю дыпломную працу пра інстынкты чалавека.