Доўгі шлях на Поўнач

Францыя, Данія, 2015г., 80 хв

Рэжысёр

Рэмi Шае

Саша, маладая дзяўчына з арыстакратычнай сям’і, жыве ў Расіі канца 19-га стагоддзя. Яна марыць пра Вялікую Поўнач і вельмі перажывае пра лёс дзядулі Алукiна, вядомага вучонага і даследчыка Арктыкі, які да гэтага часу не вярнуўся з апошняй экспедыцыі на Паўночны полюс. Сашы перадалася любоў дзядулі да даследаванняў і адкрыццяў, але бацькі, якія гатовыя вось-вось выдаць дзяўчыну замуж, зусім не ўхваляюць яе захапленне. Саша супраціўляецца наканаванаму ёй лёсу, бяжыць з дому і вырашае паўтарыць за дзядулем доўгі шлях на Поўнач.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз глядацкіх сімпатый на міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў у Ансі (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рэмi Шае - 1

Рэмi Шае

Працуе ў анімацыі на працягу некалькіх год у якасці мастака-раскадроўшчыка, мастака- афарміцеля, дызайнера і асістэнта рэжысёра. Працаваў над такімі фільмамі, як «Востраў Чорны Мор» (2004), «Таямніца Келс» (2009), «Карціна» (2011) і «Чаму я (не) з’еў свайго бацьку» (2015). «Доўгі шлях на Поўнач» – першы фільм рэжысёра.