Спевы мора

Iрландыя, Данiя, Бельгiя, Люксембург, Францыя, 2014г., 93 хв

Рэжысёр

Том Мур

Неверагодная гісторыя Бэна і яго сястрычкі Сiршы. Разам яны адпраўляюцца ў фантастычнае вандраванне праз таямнічы свет старажытных легенд і магіі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Мельбурне (Аўстралія)
Прыз еўрапейскай асацыяцыі дзіцячага кіно на МКФ у Крысціянсане (Нарвегія)
Прыз «Залаты кубак» за лепшы анімацыйны фільм на МКФ у Шанхаі (Кітай)
Намінацыя ў катэгорыі «Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм» на прэмію амерыканскай кінаакадэміі «Оскар»
Намінацыя ў катэгорыі «Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм» на прэмію французскай кінаакадэміі «Сэзар»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Том Мур - 1

Том Мур

Нарадзіўся ў 1977 годзе. Ірландскі ілюстратар, аўтар коміксаў і рэжысёр мультфільмаў. Сузаснавальнік анімацыйнай студыі «Cartoon Saloon». Два поўнаметражныя фільмы рэжысёра – «Таямніца Келс» (2009) і «Спевы мора» (2014) – намінаваны на прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы анімацыйны фільм».