Прыватнае піянерскае – 2

Расія, 2015г., 103 хв

Рэжысёр

Аляксандр Карпілоўскі

1979 г. Дзімка, Мішка і Лена едуць у піянерскі лагер на моры. Разам з імі любімы сабака Сава. Хлопчыкі нечакана знаходзяць карту катакомбаў і, парушыўшы ўсе правілы, уцякаюць з лагера, каб знайсці пячору... Так пачынаюцца прыгоды трох сяброў. Іх чакаюць скарбы і адкрыцці, двубоі і начныя здарэнні, новыя сябры і многае іншае. І, вядома, першае каханне з сапраўднымі шэкспіраўскімі жарсцямі. Гэта рэтрастужка – cіквел першага фільма, які атрымаў прыз за лепшы дзіцячы фільм Мінскага МКФ «Лістападзік» у 2012 годзе.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 ХХIV МКФ «Залаты Віцязь» (Севастопаль, Расія) - прыз «Залаты Віцязь» у намінацыі «Дзіцячыя фільмы»
2015 XXIII Міжнародны дзіцячы КФ «Пунсовыя ветразі» у «Артеку» (Крым, Расія) - прызы: «Самы захапляльны фільм», «Лепшая дзяўчынка – актрыса» – Анфіса Вістынгаўзен, «Лепшы хлопчык – акцёр» Сямён Траскуноў, дыплом режысёру Аляксандру Карпілоўскаму «За пастаноўку захапляльнага дзіцячага прыгодніцкага фільма»
2015 Х МКФ «У сямейным коле» (Калінінград, Расія) - прызы ў дзіцячым конкурсу: «Лепшы фільм», «Прыз глядацкіх сімпатый»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Карпілоўскі - 1

Аляксандр Карпілоўскі

Расійскі сцэнарыст, рэжысёр і акцёр (нарадзіўся ў 1964 г.). У 1987 годзе скончыў Расійскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працаваў урачом-траўматолагам. У 1998 годзе скончыў Расійскую акадэмію тэатральнага мастацва, затым – Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысераў (1999, майстэрня А. Міты). Працуе ў кіно і на тэлебачанні.