Фільм адкрыцця: Дзівак

Аўстралія, 2015г., 93 хв

Рэжысёр

Сцюарт МакДональд

Па-за конкурсам

Заўсёдныя набегі ліс пагражаюць закрыццём галоўнай турыстычнай славутасці маленькага мястэчка на поўдні Аўстраліі – выспе «Краіна пінгвінаў». Дзівакаваты птушкагадовец разам з унучкай вырашаюць выратаваць пінгвінаў. Як? З дапамогай няўрымслівага гарэзлівага сабакі-пастуха.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Сцюарт МакДональд - 1

Сцюарт МакДональд

Рэжысёр і пісьменнік, вядомы сваёй працяглай кар’ерай рэжысёра такіх тэлесерыялаў як «Чарнаваты» (2014), «Супервясёлы вечар» (2013), «Злыя хлопцы» (2011), «Ажыўлены» (2010), «Блытаніна» (2009), «На мяжы» (2008) і «Школа Самер Хайтс» (2007). Карціна «Дзівак» – дэбют у поўнаметражным ігравым кіно.