Неверагоднае перамяшчэнне

Беларусь, 2014г., 95 хв

Рэжысёр

Аляксандр Анісімаў

Школьнік Ваня Фёдараў уцякае з урокаў, каб, скарыстаўшыся адсутнасцю бацькоў, пратэсціраваць вынайдзеную ім універсальную камп’ютарную праграму для дамашніх заданняў. Але з-за збою ў праграме Ваня замест чаканага рэферата атрымлівае трох гасцей з мінулага, адным з якіх з’яўляецца не хто-небудзь, а Філіп Аўрэол Тэафраст Бамбаст фон Гагенхайм, у будучыні вядомы як доктар медыцыны Парацэльс! Ваня і яго сястра Ліза павінны паспець вярнуць Парацэльса ў мінулае, каб ён змог здзейсніць свае адкрыцці і спыніць выбух чумы.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Анісімаў - 1

Аляксандр Анісімаў

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску (Беларусь). У 1989 годзе скончыў БДТМI па спецыяльнасці «артыст тэатра і кіно» (майстэрня народнай артысткі СССР А. І. Клiмавай). У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр ігравога кіно» (майстэрня народнага артыста СССР, кінарэжысёра У. Т. Турава). Рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно, акцёр, сцэнарыст. Стварыў некалькі дакументальных фільмаў, у тым ліку «Званар» (1995), «Незацюканы апостал» (2010), «Урокі Чарнобыля» (2010). «Неверагоднае перамяшчэнне» – дэбют рэжысёра ў поўнаметражным ігравым кіно.