Хлопец-невідзімка

Італія, Францыя, 2014г., 100 хв

Рэжысёр

Габрыеле Сальваторэс

Мікеле 13 гадоў, ён жыве ў ціхім прыморскім мястэчку. Мікеле – не самы заўважны вучань у школе, не вундэркінд-выдатнік, ён не падае надзей у спорце. Праўда, гэта яго зусім не турбуе. Галоўнае, чаго б ён хацеў, – гэта прыцягнуць увагу Стэлы, дзяўчынкі, ад якой ён не можа адвесці вачэй. Аднойчы манатоннасць жыцця перапыняе дзіўная падзея: Мікеле глядзіць у люстэрка і разумее, што валодае звышнатуральнай здольнасцю рабіцца нябачным. А гэта значыць, што самыя неверагодныя прыгоды ў яго жыцці толькі пачынаюцца.

ЎЗНАГАРОДЫ
Прыз італьянскай кінаакадэміі «Давiд дзі Данатэла» за «Лепшыя спецэфекты»
2015 Прызы «Срэбная стужка» за «Лепшы арыгінальны сцэнарый» і «Лепшы падбор акцёраў» ад Італьянскага Нацыянальнага Саюза кінажурналістаў (Італія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Габрыеле Сальваторэс - 1

Габрыеле Сальваторэс

Нарадзіўся ў Неапалі (Італія). У 1972 годзе заснаваў тэатр dell’Elfo у Мілане і паставіў некалькі тэатральных пастановак. Фільм «Міжземнае мора» (1991) атрымаў «Оскар» за лепшы замежны фільм. Апроч таго, вядомы сваімі стужкамі «Нірвана» (1997), «Я не баюся» (2003), «Як загадае Бог» (2008). У сваіх карцінах рэжысёр даследуе тэмы адсутнасці ўзаемапаразумення паміж людзьмі, альтэрнатыўныя рэальнасці і фантастычныя сітуацыі.