шана: музыка ваўчыцы

Швейцарыя, Канада, 2014г., 95 хв

Рэжысёр

Нiно Якусо

Шана – таленавітая скрыпачка, якая жыве з бацькам у вёсцы канадскіх індзейцаў. Два гады назад яе маці пайшла ў лес і не вярнулася. Настаўнік Шаны ўбачыў у дзяўчыне велізарны патэнцыял і запісаў яе ў музычную школу ў Ванкуверы. Перад уступнымі экзаменамі бацька прадае старажытную скрыпку ў форме воўчай галавы, якая належыла мацi Шаны. У пошуках рэліквіі дзяўчына апынаецца ў лясным гушчары, дзе сустракае ваўка і духаў продкаў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 Спецыяльны прыз журы на Міжнародным фестывалі дзіцячага кіно R2R у Ванкуверы (Канада)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Нiно Якусо - 1

Нiно Якусо

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Італіі. У 1960 годзе эмігруе ў Швейцарыю. З 1974 па 1978 гг. вучыцца ў Вышэйшай школе кіно і тэлебачання ў Мюнхене. З 1996 года працуе ў сферы медыяадукацыі ў школах і ўніверсітэтах. З 2004 па 2005 гг. кіруе тэматычнымі даследаваннямі ў вобласці кіно ў Швейцарскім федэральным тэхналагічным інстытуце ў Цюрыху.