Сын Вінету

Германія, 2015г., 92 хв

Рэжысёр

Андрэ Эркау

Светлавалосы, бледнатвары і пухленькі Макс стаў індзейцам, калі адразу пасля нараджэння бацька павесіў яму на шыю арлінае пяро. Але бацькі развяліся, і Максаў тата забыўся, што значыць быць індзей цам. Макс, аднак, упэўнены, што зможа вярнуць бацьку ў сям’ю. Ён вырашае прыняць удзел у бліжэйшым тэматычным фестывалі і памірыць бацькоў.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэ Эркау - 1

Андрэ Эркау

Нарадзіўся ў Дортмундзе ў 1968 годзе. Спачатку вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Гамбургу, потым некалькі гадоў прапрацаваў у тэатры, затым паступіў на рэжысуру ў Кёльнскую акадэмію мастацтваў (2001-2005). Дыпломны фільм «37 без цыбулi» быў адзначаны прызам на фесты- валi Макса Офюльса ў 2006 годзе. Карціна «Маналог» была ўзнагароджана прэміяй ім. Макса Офюльса ў 2008 годзе. У 2011 годзе адбылася прэм’ера кінастужкі «Халадрыга», у кастрычніку 2012 – «Што чыняць нямецкія мужчыны». У лістападзе 2012 года Эркаў выпусціў свой трэці і самы паспяховы фільм на сённяшні дзень – «Жыццё не для баязліўцаў» – экранізацыю аднайменнай кнігі Герната Грыкша.