Таемная суполка Супіліна

Эстонія, Фінляндыя, 2015г., 104 хв

Рэжысёр

Маргус Паю

Гэта гісторыя разумнай і адважнай 10-гадо вай дзяўчынкі Мары, якая жыве ў Тарту. Яе бацькі апантаныя працай, таму Мары вялікую частку часу праводзіць са сваім дзядулем Петарам, прафесарам у мясцовым універсітэце. У дзяўчынкі ёсць тры лепшыя сябры, разам яны ствараюць таем ную суполку, каб гуляць у гульню, якую прыдумаў для іх дзядуля – паляванне на смецяра. Аднойчы ў іх горад трап ляе загадкавае зелле, дзякуючы якому ўсе дарослыя ператвараюцца ў дзяцей. Ці змогуць дзеці знайсці супрацьяддзе і перадаць яго ў мясцовую бальніцу на працягу 48 гадзін, каб выратаваць жыцці блізкіх?

ПРА РЭЖЫСЁРА
Маргус Паю - 1

Маргус Паю

Нарадзіўся ў 1983 годзе. Уяўляе новае пакаленне эстонскіх кінематаграфістаў. Вучыўся на рэжысёра ў Балтыйскай школе кінамастацтваў i медыя, зараз атрымлiвае ступень магістра. З 2008 года Маргус здымае на эстонскай кінастудыі «NAFTA». Разам з «NAFTA» і прадзюсарам Эска Рыпсам, Паю зняў некалькі кароткаметражных і навукова-дакументальных фільмаў, серыялаў і вялікую колькасць рэкламных ролікаў. Апроч рэжысуры ён піша сцэнарыi, рэцэнзіі на фільмы і артыкулы пра гісторыю кіно для некалькіх эстонскіх культурных выданняў.