Залатое каралеўства

ЗША, Мьянма, 2014г., 101 хв

Рэжысёр

Браян Перкінс

Жыццё чацвярых юных будыйскіх манахаў у манастыры, цячэ сваім парадкам. Аднойчы настаяцель манастыра Саяда разумее, што павінен адправіцца ў вандраванне праз небяспечны горны перавал. Юныя манахі застаюцца адны і зараз павінны клапаціцца пра сябе самастойна.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у конкурсе для юнацкай аўдыторыі «Generation Kplus» на Берлінскім МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Браян Перкінс - 1

Браян Перкінс

Скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. Падчас навучання ў магістратуры Каліфарнійскага ўнівер- сітэта Берклі атрымаў прэмію Айснера ў намінацыі «Кіно і відэа». У 2013 годзе заснаваў незалежную кінастудыю «Бэнк энд Шоўл», якая знаходзіцца ў ЗША і Берліне. Асноўная місія «Бэнк энд Шоўл» – даносіць да шырокай аўдыторыі глыбокія ўражальныя праекты. «Залатое каралеўства» – дэбютная карціна рэжысёра.