Хруша

Беларусь, 2015г., 10 хв

Рэжысёр

Уладзімір Пяткевіч

На Дзень нараджэння мама падарыла свайму сыну Бору скарбонку – керамічную свінку з прарэзам на спіне. Госці кінулі ў скарбонку першыя манеты, і Хруша, як назваў яе Бора, ажыла. З тых часоў Бора стаў кідаць у скарбонку грошыкі і ўсялякае іншае дабро, а Хруша расла і прыгажэла. Прайшоў час. Бора вырас, ажаніўся, у яго з’явіўся сын. Хруша таксама вырасла і патрабавала ежы ўсё больш. Жыццё Боры звялося да таго, каб карміць Хрушу, напаўняючы яе ўсялякім дабром…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Уладзімір Пяткевіч - 1

Уладзімір Пяткевіч

У 1981 годзе скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня аніматараў Ул. Пекара і майстэрня рэжысёраў Ю. Нарштэйна). Працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі. З 1990 года – рэжысёр-аніматар кінастудыі «Беларусьфільм».