Легенды і паданні Беларусі. Бусел

Беларусь, 2015г., 13 хв

Рэжысёр

Уладзімір Пяткевіч

У аснову фільма пакладзена беларуская легенда пра тое, як аднойчы Чалавечак знайшоў у садзе мяшок, перавязаны тасьмой. Голас з нябёс папрасіў Чалавечка аднесці мяшок да балота і ўтапіць яго ў багне. Але Чалавечак не выканаў просьбы. Не ў сілах перамагчы цікаўнасць, ён развязаў мяшок, каб паглядзець, што ж там схавана. З мяшка выскачылі жудасныя стварэнні ўсіх відаў і разбегліся, разляцеліся па садзе…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Уладзімір Пяткевіч - 1

Уладзімір Пяткевіч

У 1981 годзе скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня аніматараў Ул. Пекара і майстэрня рэжысёраў Ю. Нарштэйна). Працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі. З 1990 года – рэжысёр-аніматар кінастудыі «Беларусьфільм».