Казкі старога піаніна. Міхаіл Іванавіч Глінка. Іаган Штраус

Беларусь, Расія, 2015г., 26 хв

Рэжысёр

Алена Пяткевіч

«Глінка». Дзіцячыя гады, калі любым заняткам будучага кампазітара было поўзаць па падлозе і маляваць мелам вёску і царкву, а музычныя здольнасці выяўляліся праз захапленне да гуку званоў… Навучанне ігры на раялі, калі клавішы зачынялі дошкай, каб юны музыкант іграў усляпую… «Штраус». На лаўцы спіць сын знакамітага кампазітара, названы ў гонар бацькі Іаганам. Пад’язджае вазок, вазніца будзіць Штрауса-сына і паведамляе яму пра сканчэнне вайны паміж Германіяй і Аўстрыяй. Штраус пазнае ў вазніцы былога музыканта, які іграў некалі ў аркестры яго бацькі…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Алена Пяткевіч - 1

Алена Пяткевіч

У 1974 годзе скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1982 па 1984 гг. вучылася на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў пры Дзяржкіно СССР (майстэрня Ф. Хітрука). З 1979 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм».