Шлях у Дамаск

Беларусь, 2015г., 25 хв

Рэжысёр

Арцём Лобач

Герой фільма Павел, нарадзіўся і вырас у Крыму. Пасля далучэння Крыма да Расіі Павел пераехаў у вёсачку ў Чарнігаўскай вобласці. Займаецца лепкай посуду. Дапамагае мясцовым жыхарам, шукае сваё «месца пад сонцам» і сумуе па сваім доме, але застаецца верным сваім прынцыпам. Наракае на гісторыю, якая падзяліла яго сям’ю.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Арцём Лобач - 1

Арцём Лобач

Навучаўся ў Мінскам дзяржаўным мастацкім каледжы ім. А. К. Глебава, БДАМ (рэжысура кіно і ТБ), Варшаўскай кінавучэльні (рэжысура). Аўтар мноства кароткаметражных фільмаў і кліпаў, прызёр фестываляў.