Колер сонца

Венгрыя, 2015г., 23 хв

Рэжысёр

Таццяна Гаўрыльчык

Мы назіраем штодзённае жыццё Оскара і Джэсікі, якія жывуць у спецыялізаванай школе для сляпых дзяцей у Будапешце ў Венгрыі. Яны – адзіныя сляпыя ў сваіх сем’ях. Гэта гісторыя пра дзяцінства, сяброўства, першае каханне, пра адкрыццё свету і пра перажыванні, якія прыходзяць з гэтымі адкрыццямі.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Таццяна Гаўрыльчык - 1

Таццяна Гаўрыльчык

Нарадзілася ў Мінску. У 2009 г. скончыла БДАМ па спецыяльнасці «тэлеаператар». У 2015 г. скончыла магістратуру па спецыяльнасці «рэжысура дакументальнага кіно», міжнародная праграма DocNomads у Лісабоне, Будапешце і Бруселі.