Фартуна

Беларусь, 2015г., 50 хв

Рэжысёр

Іван Маслюкоў

На працягу вось ужо некалькіх гадоў Дзмітрый – часты госць залаў ігравых аўтаматаў. Ён перакананы, што жыццём кіруе фартуна. Ахвяраваўшы ёй дастатковую колькасць прайграных грошай, ён мае права спадзявацца на буйны выйгрыш. Гэтым ён апраўдвае сваю гульню і гэтым суцяшае сваю жонку Ксюшу. І вось аднойчы яму сапраўды шанцуе – ён выйграе шыкоўны мерсэдэс – так, прынамсі, ён спачатку кажа Ксюшы…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Іван Маслюкоў - 1

Іван Маслюкоў

У 2001 годзе вынайшаў гарадскую гульню «Сутычка». Стварыў міжнародную сетку гарадскіх гульняў «Encounter». У 2013 годзе заснаваў кінакампанію «Кінакомната». Аўтар поўнаметражных фільмаў «Што ёй падабаецца», «Янка і Татошка», «Сутычка».