Гараш

Беларусь, 2015г., 61 хв

Рэжысёр

Андрэй Курэйчык

Малады беларус з’ехаў у Амерыку, дзе працаваў у крутым аўтасэрвісе. Ён вырашыў там застацца і, каб яго не выслалі на радзіму, парваў беларускі пашпарт. Гэта не выратавала яго ад дэпартацыі. Хлопец, у якога ўжо склаліся амерыканская мара, заходняя псіхалогія і планы на жыццё, апынаецца без дакументаў на радзіме. Адзіным месцам, куды ён змог уладкавацца без пашпарта, робіцца гараж у Шабанах, дзе яму даводзіцца сутыкнуцца з «саўковым» жыццём прамзоны. Ён знаёміцца з дзяўчынай, карае дробнага карумпаванага чыноўніка і наноў адкрывае для сябе сваю радзіму.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэй Курэйчык - 1

Андрэй Курэйчык

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Скончыў БДУ. Стажараваўся ў Маскоўскім мастацкім тэатры ім. Чэхава. Драматург, сцэнарыст, рэжысёр. Аўтар мноства п’ес, сцэнарыяў фільмаў і серыялаў.