Салодкае развітанне Веры

Беларусь, 2014г., 104 хв

Рэжысёр

Аляксандра Бутар

Вера – прыгожая немаладая жанчына, якая ўсё жыццё чакала сваё адзінае каханне – капітана авіялайнера, які так і не вырашыўся кінуць сваю сям’ю дзеля яе. Вера застаецца без працы, родных, сяброў, з пакутлівымі ўспамінамі. Асцерагаючыся раптоўнай смерці, Вера вырашае загадзя арганізаваць уласныя пахаванні і запрашае да сябе агента з бюро рытуальных паслуг. Агент апынаецца маладым рамантычным хлопцам. Паміж імі выбухае каханне, у якім яны не смеюць прызнацца нават сабе. Але час, праведзены каля гэтага чалавека, робіцца для Веры самымі салодкімі хвілінамі жыцця.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандра Бутар - 1

Аляксандра Бутар

Скончыла БДАМ (2002, спецыяльнасць «рэжысёр тэлебачання»; 2012, «рэжысёр мастацкага фільма»). Фільмы: «Паўлінка-NEW» (2007, ТБ), «Батлейка» (2008, ТБ), «Белыя росы. Вяртанне» (2014).