Фасбіндэр: любіць нічога не патрабуючы

Данія, 2015г., 109 хв

Рэжысёр

Крысціян Браад Томсэн

За 14 год ён зняў 60 фільмаў для кіно і тэлебачання, паставіў 30 п’ес. Пачынаў як рэжысёр-авангардыст, і пад канец жыцця атрымаў сусветнае прызнанне, не змяніўшы сваім перакананням. Дацкі рэжысёр Крысціян Браад Томсэн быў блізкім сябрам Фасбіндэра на працягу ўсёй яго кар’еры. Фільм заснаваны на інтэрв’ю, якія Томсэн узяў у Фасбіндэра ў 1970-я і ніколі раней не публікаваў. Гэтыя запісы дапоўнены новымі ўспамінамі сяброў Фасбіндэра – Ірма Германа і Хары Баера. Фільм спрабуе раскрыць таямніцу любові.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Крысціян Браад Томсэн - 1

Крысціян Браад Томсэн

Нарадзіўся ў 1940 г. Дэбютаваў з фільмам «Дарагая Ірэн» на Венецыянскім МКФ. Рэжысёр ігравых і дакументальных фільмаў. Напісаў некалькі кніг пра такіх вялікіх кінематаграфістаў , як Хічкок, Пазаліні і Гадар.