Голас Сакурава

Расія, Фінляндыя, 2014г., 77 хв

Рэжысёр

Лена Кільпеляйнэн

Аляксандр Сакураў – адзін з самых яскравых рэжысёраў сучаснасці. За трыццаць год ён зняў 17 ігравых і 30 дакументальных фільмаў. Павольны кінематаграфічны стыль, уласцівы яму, стаў асновай для стварэння ўнікальнай эстэтыкі кіно і адмет нага філасофскага пагляду на свет. У сваіх працах рэжысёр віртуозна спалучае дакументальную і ігравую фактуру. «Голас Сакурава» даследуе кінематаграфічную мову і погляды рэжысёра на жыццё праз прызму яго асобы і творчасці. Фільм уздымае праблему сацыяльнай ролі кіно і прызначэння мастацтва і мастака.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 МКФ «Docs Against Gravity» (Польшча)
2014 МКФ у Лакарна (Швейцарыя), сусветная прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лена Кільпеляйнэн - 1

Лена Кільпеляйнэн

Расла ў асяроддзі білінгвізму. Як і Сакураў, скончыла УДІК. Апошнія дваццаць год здымае фільмы пра Расію. Добра знаёмая з біяграфіяй Сакурава і яго кінематаграфічным стылем.