Кіно: грамадская справа

Германія, 2015г., 99 хв

Рэжысёр

Таццяна Брандруп

Навум Клейман, прадстаўнік расійскай інтэлігенцыі, верыць у тое, што кіно здольнае змяніць свет да лепшага. У фільме яго інтэрв’ю аб’ядноўваюцца з фрагментамі класічных фільмаў ды аповядам пра сучаснае расійскае грамадства.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Фестываль кіно ды мастацтва Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі ў Шверыне (Германія), лепшы дакументальны фільм
2015 Праграма «Форум», Берлінскі МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Таццяна Брандруп - 1

Таццяна Брандруп

Вывучала візуальную антрапалогію ў Парыжы, рэжысуру ў Нью-Ёркскім універсітэце і ў Вышэйшай школе кіно і ТБ у Мюнхене. Працавала рэжысёрам і сцэнарыстам ігравых і дакументальных фільмаў. Выкладала ва ўніверсітэце Гумбальта і ва УДІКу

Абраная фільмаграфія

2015 Кіно: грамадская справа