Ад Калігары да Гітлера: нямецкае кіно ў эпоху мас

Германія, 2014г., 118 хв

Рэжысёр

Рудзiгер Зухсланд

Фільм расказвае гісторыю нямецкага кіно ў дваццатыя гады, у перыяд паміж экспрэсіянізмам і «новай рэчаіснасцю». Гэта найболей важны перыяд у нямецкім кіно, час дзіваў і адкрыццяў. Менавіта тады былі закладзены асновы гэтага вiда мастацтва. «Ад Калігары да Гітлера» – гэта першы поўнаметражны дакументальны фільм пра нямецкае кіно дваццатых. У ім пададзены і шырока вядомыя фільмы, і, што яшчэ важней, забытыя працы, якія ніколі не бачылі свету. Гэта захапляльнае вандраванне ў лепшы перыяд нямецкага кіно і ў глыбіні падсвядомасці.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 Прыз незалежных крытыкаў Bisato d’Oro за лепшы фільм на МКФ у Венецыі
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рудзiгер Зухсланд - 1

Рудзiгер Зухсланд

Нарадзіўся ў Берліне. Вывучаў гісторыю, філасофію і паліталогію. Журналіст, пісьменнік і культурны дзеяч, аўтар і крытык, які працуе на радыё і публікуе артыкулы ў друкаваных выданнях і інтэрнэце. Апроч іншага, ён выдатны прамоўца, выкладнік і аўтар прац у розных сферах: кіно, гісторыя, тэорыя, Усходняя Азія, сучасныя тэндэнцыі мастацтва і поп-культуры. Ён таксама куратар кінафестываляў у Мангейм–Хайдэльберге і Людвігсхафэне. Разам з Ёзафам Шнэле напісаў кнігу «Знакі і дзівы: кіно Чжана Імоу і Вонг Кар Вая» (2008).