Цзя Чжанкэ, хлопец з Фэньяна

Бразілія, 2014г., 98 хв

Рэжысёр

Вальтэр Салес

Гэты фільм – партрэт маладога кітайскага рэжысёра, якога многія лічаць адным з найбольш значных кінематаграфістаў нашага часу. Фільм закранае праблему памяці і кіно, пераносячы гледача ўслед за Цзя Джанкэ спачатку да месца яго нараджэння ў правінцыю Шаньсі, а потым да месцаў стварэння яго фільмаў. З дапамогай акцёраў і іншых удзельнікаў праекта Цзя Джанкэ аднаўляе ў памяці свае крыніцы натхнення, адначасова разважаючы пра праблемы культуры ў часы сацыяльных узрушэнняў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Фільм-удзельнік секцыі «Панарама» на МКФ у Берліне (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Вальтэр Салес - 1

Вальтэр Салес

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Рэжысёр ігравога і дакументальнага кіно, сцэнарыст, прадзюсар. У сваіх працах закранае праблемы нацыянальнай самасвядомасці. Яго фільмы атрымалі больш 50-ці ўзнагарод на кінафестывалях усяго свету, уключаючы дзве прэміі BAFTA за фільмы «Цэнтральны вакзал» (1998) і «Чэ Гевара: дзённік матацыкліста» (2004), «Залатога Мядзведзя» на Берлінскім МКФ за фільм «Цэнтральны вакзал», узнагароды Канскага кінафестывалю за фільм «Чэ Гевара: дзённік матацыкліста», Малога «Залатога Льва» ў Венецыі за фільм «Апошняе сонца» (2001). Прадзюсуе маладых рэжысёраў Бразіліі.

Абраная фільмаграфія

2014 Цзя Чжанкэ, хлопец з Фэньяна

2012 На дарозе

2005 Цёмная вада

2004 Чэ Гевара: дзённік матацыкліста

2001 Апошняе сонца

1998 Цэнтральны вакзал