16 год да лета

Шатландыя, Ісландыя, 2015г., 82 хв

Рэжысёр

Лу Маклафлін

Нас любяць за тое, што мы ёсць. Нас любяць за тое, якімі мы хацелі б зрабіцца. Пасля 16 год турмы Уістэн вяртаецца дамоў, каб даглядаць за хворым бацькам. Але нялёгка пачаць новае жыццё, не расстаўшыся з мінулым. Уістэн абяцае блізкім змяніцца, і яны прымаюць гэта. Урэшце, абяцанню перамен нельга не паверыць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Праграма «Новы погляд», МКФ «Visions du Réel» (Швейцарыя)
2015 Праграма «Лепшае брытанскае кіно», МФ дакументальнага кіно ў Шэфілдзе (Вялікабрытанія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лу Маклафлін - 1

Лу Маклафлін

Рэжысёр і аператар. У яе фільмах спалучаецца апавядальная сіла выдумкі са спантаннасцю і свежасцю добрага дакументальнага кіно. Мае некалькі ўзнагарод. Была адабраная ў праграму BAFTA Brits to watch.