Эфект даміно

Германія, Польшча, 2014г., 76 хв

Рэжысёр

Эльвіра Нявера

У Абхазіі, постсавецкай канфліктнай зоне, патрыятызм – з’ява глыбокая і складаная. Пакуль міністр спорту Рафаэль заняты арганізацыяй міжнароднага чэмпіянату па даміно, які закліканы прыцягнуць увагу да краіны і пазначыць яе на карце свету, яго руская жонка перажывае драматычныя моманты. Яна ў гэтай краіне – няпрошаны госць. Чорная чарнаморская камедыя ў сацыяльна-палітычным кантэксце.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 МФК у Кракаве (Польшча), прыз «Залаты Рог» за лепшы фільм у між-народным конкурсе, прыз «Залаты конік» за лепшы фільм у нацыянальным конкурсе, прыз за лепшую аператарскую працу
2014 МКФ «Visions Du Reel», прыз Экуменістычнага журы
2014 МФ дакументальнага кіно і анімацыі ў Лейпцыгу, лепшы нямецкі фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эльвіра Нявера - 1

Эльвіра Нявера

Польскі рэжысёр і даследчык. З 2008 г. узначальвае польска-нямецкую культурную арганізацыю «Nowa Ameryka».