Іаана

Польшча, 2013г., 40 хв

Рэжысёр

Анэта Копач

Змагаючыся са смяротнай хваробай, Іаана абяцае сыну, што зробіць усё, каб пражыць як мага даўжэй. Пакуль можа, яна запісвае ўсё, чаму хацела б яго навучыць. Напоўнены візуальнай паэзіяй, фільм расказвае пра простыя, але вельмі важныя моманты ў жыцці сям’і. Гэта гісторыя пра блізкія адносіны, пяшчоту, каханне і пераасэнсаванне жыцця.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прэмія «Оскар» (ЗША), намінацыя ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны дакументальны фільм»
2015 МКФ «Roving Eye» (ЗША)
2014 МФ дакументальнага кіно «DocsBarcelona+Medellin», адмысловая згадка журы
2014 МФ кароткаметражнага кіно «ZubrOFFka», лепшы дакументальны фільм, узнагарода ў катэгорыі «Незалежнае кіно», прыз глядацкіх сімпатый
2014 XII Міжнародны фестываль праваслаўнага кіно «ПОКРЫВА», лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Анэта Копач - 1

Анэта Копач

Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор з Польшчы. Скончыла факультэт псіхалогіі ў Варшаўскім універсітэце і паслядыпломнае навучанне ў Інстытуце журналістыкі. Скончыла праграму «DOK PRO» у кінавучэльні Анджэя Вайды.