Вясельнае па-дэ-дэ

Расія, 2014г., 23 хв

Рэжысёр

Дзяніс Зайцаў

Дзяніс і Кацярына збіраюцца ажаніцца. Ім яшчэ так шмат трэба зразумець: на які палец надзець пярсцёнак, якія пункты будуць у вясельнай дамове, а таксама тое, што без традыцыйнага абраду благаславення бацькамі нельга жаніцца. Яны хочуць правесці свята у еўрапейскім стылі, але родзічы настойваюць на караваі і традыцыйных конкурсах са збіраннем грошай у паўзункі. Вы ўбачыце, што насамрэч уяўляе сабою рэальнае маскоўскае вяселле і чым у рэчаіснасці займаюцца маладыя адразу пасля сканчэння мерапрыемства.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 МКФ «АртДокФэст» (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дзяніс Зайцаў - 1

Дзяніс Зайцаў

Нарадзіўся ў 1979 годзе. Да вытворчасці фільмаў працаваў у сферы рэкламы і сувязяў з грамадскасцю. У 2014 годзе скончыў Школу дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхала Угарава.