Раптам мае думкі спыніліся

Партугалія , 2014г., 111 хв

Рэжысёр

Жоржы Пелікану

Кубак кавы, цыгарэта. Манетка, яшчэ адзін кубак кавы. Самотныя пацыенты. Бальнічныя калідоры. Чаканне. Чарговы перакур, дыміцца цыгарэта. Тэрапія, якая ўздзейнічае на пачуцці. Лячэнне, якое вяртае да рэальнасці. У псіхіятрычнай лякарні жыццё ідзе па коле. Цвярозы розум і вар'яцтва суіснуюць. З навакольнага свету прыходзіць акцёр, які працуе над персанажам для п'есы. Ён агортваецца ў свет шызафрэніі. Пацыенты ўдзельнічаюць у стварэнні персанажа. Пасярод вар'яцтва акцёр знаходзіць паэму Анжэла дэ Ліма – і нараджаецца вобраз, а фільм дакументуе працэс.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 Фестываль «Caminhos do Cinema Portugues», галоўны прыз, лепшы рэжысёр, прыз глядацкіх сімпатый
2014 МКФ «Signes de Nuit» (Францыя), прыз «Signes»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Жоржы Пелікану - 1

Жоржы Пелікану

Нарадзіўся ў 1977 г. у Партугаліі. Яго фільм «Ainda ha pastores?» атрымаў больш за 14 узнагарод, фільм «Pare, Escute, Olhe» – 3 узнагароды. Ён быў адным са стваральнікаў і рэжысёрам дакументальнай серыі «Momentos de Mudanca».  

Абраная фільмаграфія

2014 Раптам мае думкі спыніліся

2009 Pare, Escute, Olhe

2006 Ainda ha pastores?