Узваліўшы льва на плечы

ЗША, 2015г., 74 хв

Рэжысёр

Патрык Рэбіш

Візуальнае эсэ пра трох мастакоў, якія страцілі галоўнае для свайго мастацтва пачуццё. Фільм даследуе далікатнасць успамінаў і жаданне быць запатрабаваным у сучасным свеце. Сляпога фатографа ўзяло сумненне адносна значнасці выяў у нашым візуальна перанасычаным свеце. Музыкант, змушаны адмовіцца ад сваёй мары з-за страты слыху, павінен перакроіць сваю будучыню. Мастачка, прататып гераіні фільма «Малышка на мільён», шукае сваё месца ў жыцці, яшчэ не да канца разумеючы, што яна можа прапанаваць свету. Што ж прымушае нас рухацца наперад у часы няўпэўненасці?

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Дублінскі МКФ «Jameson», прыз глядацкіх сімпатый
2015 МФ дакументальнага кіно ў Салеме, прыз амерыканскіх кінематаграфістаў за лепшую аператарскую працу
2015 55-ы Кракаўскі кінафестываль, прэмія журы Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў (ФІПРЭСІ)
2015 Кінафэст у Трэнтане, «Лепшы дакументальны фільм» і «Лепшы фільм»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Патрык Рэбіш - 1

Патрык Рэбіш

Вывучаў жывапіс у Школе мастацтваў «Cooper Union». Працуе рэжысёрам і аператарам-пастаноўшчыкам. Фільм «Паміж намі» прынёс яму мноства міжнародных узнагарод.