Як нажыць сабе ворагаў
Рэжысёр
Габрыэль Ліхтман
Лукас, сціплы малады чалавек яўрэйскага паходжання, адвакат па прафесіі, мае слабасць да дэтэктыўных гісторый. У кафэ ён сустракае красуню Барбару, сэксоў ную, незалежную, з тонкім літаратурным густам – проста ідэал. Зачараваны, ён вязе яе да сябе. Аднак ранкам малады чалавек дазнаецца, што ўсе яго грашовыя зберажэнні зніклі разам з Барбарай. Рашучы ў яе пошуку, ён пачынае дзейнічаць, як герой адной з любых кніг. Лукас нібы злучае разам фрагменты галаваломкі, пры гэтым разумеючы, што яго найблізкія хаўруснікі могуць апынуцца заклятымі ворагамі.

Габрыэль Ліхтман
Габрыэль Ліхтман нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе. Атрымаў пачатковую і сярэднюю адукацыю, навучаўся музыцы, фатаграфіі, акторскаму майстэрству, ангельскай і французскай мовам. Атрымаў дыплом Аргенцінскага ўніверсітэта кінамастацтва па спецыяльнасці «кінарэжысёр». Здымае кароткаметражныя і дакументальныя фільмы, рэкламныя ролікі, музычныя відэакліпы і мастацкія стужкі. Быў ганараваны рознымі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, у прыватнасці, прызам ў намінацыі «Кароткія гісторыі» на конкурсе Нацыянальнага інстытута аўдыявізуальных і кінамастацтваў у 1998 годзе за сцэнарый кароткаметражнага фільма «Сёмы дзень». У 2000 годзе за гэтую ж карціну атрымаў узнагароду Берлінскага кінафестывалю.
Абраная фільмаграфія
2014 «Як нажыць сабе ворагаў»
2005 «Яўрэі ў космасе, або Чаму гэтая ноч адрозніваецца ад усіх астатніх»