Цела

Польшча, 2015г., 90 хв

Рэжысёр

Малгажата Шумоўска

Польшча, нашыя дні. Перапляліся гісторыі крымінальнага пракурора, яго дачкі, якая хварэе анарэксіяй, і яе тэрапеўта, якая сцвярджае, што яна можа мець зносіны з мёртвымі. Тры прынцыпова розныя падыходы да разумення цела і душы.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз «Срэбны мядзведзь» за лепшую рэжысуру на Берлінскім МКФ (Германія)
2015 Гран-пры «Залатыя львы» за лепшы фільм, прызы за лепшую мужчынскую ролю, лепшы жаночы дэбют, лепшы гук на нацыянальным фестывалi ігравога кіно ў Гдыні (Польшча)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Малгажата Шумоўска - 1

Малгажата Шумоўска

Належыць да ліку выдатных польскіх рэжысёраў, працуе ў якасці сцэнарыста, прадзюсара, рэжысёра дакументальных і мастацкіх фільмаў. Была ганаравана некалькімi міжнароднымi ўзнагародамi, у тым ліку прэміяй «Тэдзі» за стужку «У імя» на Берлінскім кінафестывалi і «Срэбным Леапардам» на кінафестывалi ў Лакарна за карціну «33 сцэны з жыцця». Была двойчы намінавана на Прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі за фільмы «Шчаслівы чалавек» і «Замежнік». З’яўляецца лаўрэатам многіх прэстыжных прэмій у Польшчы. Яе карціна «Адкрыццi» з Жульет Бiнош і Анаіс Дэмусцье выйшла ў пракат больш чым у 40 краінах.