Фільм адкрыцця: Даліна кахання

Францыя, Бельгія, 2015г., 92 хв

Рэжысёр

Гіём Ніклу

Ізабель і Жэрар едуць на незвычайную сустрэчу ў Даліне смерці ў Каліфорніі. Яны не бачыліся ўжо некалькі гадоў, але цяпер прынялі запрашэнне іх сына Майкла. Загвоздка ў тым, што запрашэнне прыйшло паўгода таму – пасля самагубства сына. Нягледзячы на абсурднасць сітуацыі, яны вырашаюць рухацца гэтым своеасаблівым шляхам прысвячэння, прапанаваным Майклам.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у асноўным конкурсе Канскага МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Гіём Ніклу - 1

Гіём Ніклу

Працуе ў жанрах эксперыментальнага кіно («Лятучыя дзеці», «Выпушчанае жыццё»), нуара (трыптых «Прыватная справа», «Пракляцце», «Ключ»), арыгінальнай камедыі («Спрут», «Выхадны»), палітычнага фільма («Справа Горджы») і драмы («Не смейцеся над шчасцем», «Каралева шлюх»). Усе фільмы Ніклу ўтвараюць палатно з асабістых і глыбокіх прац. Карціны «Манашка» і «Выкраданне Мішэля Уэльбека», якія дэманстраваліся на Берлінскім кінафестывалi, не сталі выняткам. «Даліна кахання» – пятнаццатая стужка ў фільмаграфіі рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2015 Даліна кахання

2014 Выкраданне Міхаіла Уэльбека

2013 Манашка

2010 Выхадны

ВІДЭА