Дзіпан

Францыя, 2014г., 109 хв

Рэжысёр

Жак Адзiяр

Баявік з арганізацыі «Тамільскiя тыгры» бяжыць са Шры-Ланкі пасля спынення грамадзянскай вайны. Дзеля атрымання прытулку ў Францыі ён выдае незнаёмую жанчыну з дзіцём за сваю сям’ю. Трое ўцекачоў пасяляюцца ў прадмесці Парыжа і паступова збліжаюцца,апынуўшыся перад жорсткасцю імігранцкіх кварталаў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Жак Адзiяр - 1

Жак Адзiяр

Нарадзіўся ў Парыжы, выхоўваўся ў сям’і кінадзеячаў: бацька – пісьменнік і рэжысёр, дзядзя – прадзюсар. Чацвёрты фільм «Маё сэрца біцца перастала» удзельнічаў у 10 намінацыях прэміі «Сезар» i перамог у 8 з iх. Фільмаграфія рэжысёра ўключае такія фільмы як «Іржа і костка» (2012), «Прарок» (2009), «Чытай па вуснах» (2001), «Нікому не вядомы герой» (1996) і «Глядзі, як падаюць людзі» (1994).