Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё

Швецыя, Германія, Нарвегія, Францыя, 2014г., 99 хв

Рэжысёр

Рой Андэрсан

Нібы Дон Кіхот і Санча Панса сучаснасці, Сэм і Джонатан – два нешчаслівыя коміваяжоры, падарожнічаюць па свеце, дзе крыжуюцца мінулае і сапраўднае, далікатнае хараство суіснуе з банальнасцю, а абсурдны гумар ідзе поплеч з трагедыяй.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Штогадовая прэмія «Залаты жук», заснаваная Шведскім кінаінстытутам, у намінацыі «Лепшая сцэнаграфія»
2014 «Залаты Леў» на МКФ у Венецыі
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рой Андэрсан - 1

Рой Андэрсан

Нарадзіўся ў Гётэборгу (Швецыя) у 1943 годзе. Яго першы поўнаметражны фільм «Шведская гісторыя кахання» атрымаў галоўны прыз на Берлінскім МКФ у 1970. У 1975 годзе Андэрсан пачаў здымаць рэкламныя ролікі, якія пасля былі ганараваны 8-ю «Залатымi львамi» на Міжнародным фестывалі рэкламы «Канскія iльвы». Пасля выпуску адзначаных узнагародамі кароткаметражак «Штосьці адбываецца» (1987) і «Слаўны свет» (1991), Рой зняў кінастужку «Песні з другога паверха», за якую атрымаў Спецыяльны прыз Канскага кінафестывалю ў 2000 годзе. Чацвёрты поўнаметражны фільм Андэрсана «Ты, які жыве» атрымаў перамогу ў намінацыі «Асобны погляд» Канскага кінафестывалю ў 2007 годзе. Карціна «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё» атрымала «Залатога ільва» на 71-ым Венецыянскiм кінафестывалі.

Абраная фільмаграфія

2014 Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё

2007 Ты, які жыве

2000 Песни з другога паверха

1975 Гіліап

1970 Шведская гісторыя кахання