Таксі

Іран, 2015г., 82 хв

Рэжысёр

Джафар Панахі

Па пярэстых людных вуліцах Ірана ездзіць жоўтае таксі, у якое сядаюць самыя розныя людзі. Яны шчыра выказваюць сваю думку, калі кіроўца задае ім розныя пытанні. А за рулём не хто іншы, як сам рэжысёр, Джафар Панахі. Падчас гэтых камічных і драматычных падарожжаў мабільная камера, усталяваная перад лобавым шклом, імкнецца захаваць дух іранскага грамадства.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 «Залаты мядзведзь» за лепшы фільм, прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ) на Берлінскім Мкф
ПРА РЭЖЫСЁРА
Джафар Панахі - 1

Джафар Панахі

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Міане, Іран. Вывучаў кіна- і тэлерэжысуру ў Тэгеране. У 2000 годзе атрымаў «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі за фільм «Кола». У 2006 годзе карціна «Офсайд» атрымала «Срэбнага мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю. У 2011 годзе быў запрошаны членам журы Берлінскага МКФ. Пазней быў абвінавачаны ў «прапагандзе супраць сістэмы» і прысуджаны да шасці гадоў турмы. На працягу 20 гадоў яму забаронена пакідаць краіну і займацца прафесійнай дзейнасцю. У 2011 годзе на Берлінскім МКФ у знак салідарнасці было паказана пяць яго карцін. У 2012 годзе Панахі стаў лаўрэатам прэміі імя Сахарава. Сярод яго прац кінастужкі «Белы шар» (1995), «Люстэрка» (1997), «Барвовае золата» (2003), «Гэта не фільм» (2011), «Зачыненая заслона» (2013).