Ан: Салодкая паста з чырвоных бабоў

Японія, Францыя, Германія, 2015г., 113 хв

Рэжысёр

Наомі Кавасэ

У Сэнтаро невялікая пякарня, дзе ён прадае дараякі, праснакі з праслойкай з салодкай бабовай пасты «ан». Калі сталая жанчына Такуэ прапануе яму сваю дапамогу, ён прымае яе, хоць і неахвотна. Але выяўляцца, што, гатуючы «ан», Такуэ проста стварае цуды. Дзякуючы яе сакрэтнаму рэцэпту, пякарня квітнее. А з часам Сэнтаро і Такуэ адкрыюць свае сэрцы, каб залячыць старыя раны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Фільм адкрыцця конкурснай праграмы «Асобы погляд» на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Наомі Кавасэ - 1

Наомі Кавасэ

Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Нарадзілася ў Нары (Японія). У 1997 годзе зняла свой поўнаметражны дэбют «Сузаку», за які атрымала «Залатую камеру», стаўшы самым маладым лаўрэатам гэтай узнагароды. У 2003 годзе брала ўдзел ў асноўным конкурсе Канаў з фільмам «Шара». Чатырма гадамі пазней ізноў вярнулася на Блакітны Бераг са стужкай «Жалобны лес» і атрымала Гран-пры. У 2009 годзе была ганаравана «Залатой карэтай» Двухтыднёвіка рэжысёраў». Ізноў брала ўдзел у конкурсе ў Кане ў 2014 годзе з фільмам «Уціхамір ваду». Лаўрэат МКФ у Ратэрдаме, Сан-Себасцьяне, Лакарна. Апроч рэжысуры Кавасэ займаецца арганізацыяй МКФ у Нары для кінематаграфістаў-пачаткоўцаў з усяго свету.

Абраная фільмаграфія

2015 Ан: Салодкая паста з чырвоных бабоў

2014 Уціхамір ваду

2007 Жалобны лес

2003 Шара

ВІДЭА