Аргенціна

Аргенціна, Іспанія, Францыя, 2015г., 85 хв

Рэжысёр

Карлас Саўра

Выбітны іспанскі рэжысёр Карлас Саўра, даследуючы ўнікальную гісторыю Аргенціны і спасцігаючы яе культуру, дэманструе серыю харэаграфічных карцін і бліскучых вакальных нумароў у выкананні лепшых артыстаў і музыкантаў краіны. Філігранная рэжысура, гучанне гітар і акардэонаў падобна на самае натхнёнае прызнанне ў каханні.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Сусветная прэм’ера ў рамках не- залежнай секцыі «Венецыянскія дні» на МКФ у Венецыі (Італія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Карлас Саўра - 1

Карлас Саўра

Адзін з самых уплывовых іспанскіх рэжысёраў. Стаў уладальнікам некалькіх нацыянальных і міжнародных узнагарод, тры разы быў намінаваны на «Оскар». Зняў фільмы «Мятны кактэйль з лёдам» (1967), «Ганна і ваўкі» (1972), «Кузіна Анхеліка» (1973), «Выкармі крумкачоў» (1976), «Хутчэй, хутчэй!» (1981), «Кармэн» (1981), «Танга» (1998), «Гэй, Кармэла!» (1990), «Фада» (2006) і многія іншыя.

Абраная фільмаграфія

2015 Аргенціна

2006 Фада

1998 Танга

1990 Гэй, Кармэла!

1981 Кармэн

1981 Хутчэй, хутчэй!

1979 Маме спаўняецца сто гадоў

1978 З завязанымі вачыма

1977 Эліза, жыццё маё

1976 Выкармі крумкачоў

1973 Кузіна Анхеліка

1972 Ганна і ваўкі

1967 Мятны кактэйль з лёдам