Франкафонія

Францыя, Германія, Нідэрланды, 2015г., 87 хв

Рэжысёр

Аляксандр Сакураў

У гады акупацыі Францыі нацысцкай Германіяй лёс звёў двух чалавек у Парыжы: француза Жака Жажара, дырэктара Луўра, і немца, графа Францыскуса Вольф-Метэрніха, супрацоўніка ваеннай адміністрацыі на занятых французскіх тэрыторыях. Пераможаны і пераможац, фармальныя супернікі, яны робяцца саюзнікамі, аб’яднаўшы свае намаганні сярод руін Еўропы дзеля выратавання музейных скарбаў, сусветных шэдэўраў, якія не маюць нацыянальнай прапіскі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз Федэрацыі крытыкаў Еўропы і Міжземнамор’я FEDEORA за лепшы фільм конкурснай праграмы Венецыянскага МКФ (Італія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Сакураў - 1

Аляксандр Сакураў

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Іркуцкай вобласці (Сібір). Цягам доўгага часу, да прыходу гарбачоўскай перабудовы яго фільмы былі забаронены цэнзурай да публічных паказаў. Сакураў заваяваў мноства міжнародных узнагарод, улучаючы чатыры прыз ФIПРЕСI, дзве ўзнагароды ім. Таркоўскага і «Залатога льва» ў Венецыі (у 2011 годзе за фільм «Фаўст» – чацвёрты па лiку ў тэтралогіі пра ўладу). У 1995 годзе Еўрапейская акадэмія кіно назвала Сакурава адным з лепшых рэжысёраў у свеце.