Могілкі хараства

Тайланд, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Малайзія, 2015г., 122 хв

Рэжысёр

Апiчатпон Вiрасетакун

Салдата з загадкавай соннай хваробай пераводзяць у часовую лякарню ў былой школе. Месца, напоўненае ўспамінамі, робіцца светам адкрыцця для хатняй гаспадыні і валанцёра Джэнджыры. Яна даглядае Iта, прыгожага салдата, да якога ніхто не прыходзіць. Тут яна знаёміцца з медыумам Кен – маладой жанынай, якая выкарыстоўвае свае звышнатуральныя здольнасці для камунікацыі з пацыентамі, якiя знаходзяцца ў коме. Магія, аднаўленне, каханне і мары – усё гэта з’яўляецца часткай шляху Джэнджыры да разумення сябе і навакольнага свету.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у конкурснай праграме «Асаблівы погляд» Канскага МКФ (Францыя)
2015 Гран-пры «Маяк» за лепшы конкурсны фільм на МКФ у Панчава (Сербія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Апiчатпон Вiрасетакун - 1

Апiчатпон Вiрасетакун

Нарадзіўся ў Бангкоку, вырас у Кхонкэн (Тайланд). У 1994 годзе пачаў здымаць фільмы і відэакліпы, у 2001 годзе зняў першы ігравы фільм. Працуючы як незалежны рэжысёр у тайскай камерцыйнай кінаіндустрыі, займаецца развiццём эксперыментальнага і незалежнага кіно з дапамогай сваёй кампаніі «Kick the Machine Films», заснаванай у 1999 годзе. Гэтая ж кампанія займалася вытворчасцю ўсіх яго фільмаў. Лічыцца адным з самых арыгінальных прадстаўнікоў сучаснага кінематографа. Папярэднія фільмы прынеслі яму сусветнае прызнанне і шматлікія ўзнагароды, у тым ліку Канскую «Пальмавую галіну» ў 2010 годзе за фільм «Дзядзечка Бунмi, які помніць свае мінулыя жыцці». Стужка «Трапічная хвароба» прынесла яму прыз журы ў конкурснай праграме Канаў у 2004 годзе, а карціна «Блаславёна ваш» – прыз «Асаблівы погляд» у 2002 годзе.