Пастка

Філіпіны, 2015г., 97 хв

Рэжысёр

Брыянтэ Мендоса

На філіпінскі горад Таклабан абрушыўся разбуральны тайфун Хаян, які звязаў лёсы Бебет, Лары і Эрвіна. Бебет у роспачы спрабуе знайсці астанкі сваіх траіх дзяцей, перабіраючы аналізы ДНК усіх пахаваных у брацкай магіле. Лары, у якога стыхія забрала жонку, далучаецца да секты каталікоў-фанатыкаў, спрабуючы суняць сваё гора. Эрвін са старэйшым братам імкнуцца схаваць ад маленькай сястрычкі праўду пра смерць бацькоў. Лёс быццам правярае герояў на трываласць, а яны чакаюць, калі час пазбавіць iх ад гэтага невыноснага болю.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Спецыяльная згадка Экуменічна- га журы ў конкурсе «Асобы погляд» на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Брыянтэ Мендоса - 1

Брыянтэ Мендоса

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Сан-Фернанда (Філіпіны). Пачынаў сваю кар’еру як мастак-дызайнер у кіно і рэкламе на тэлебачанні. Яго дэбютны фільм «Масажыст» атрымаў «Залатога леапарда» на Міжнародным кінафестывалі ў Лакарна ў 2005 годзе. У 2005 годзе ён заснаваў незалежную прадзюсарскую кампанію Center Stage Productions (CSP). У 2009 годзе за фільм «Расчлянёнка» атрымаў у Канах прыз за лепшую рэжысуру. У тым жа годзе фільм «Бабулькi» быў прадстаўлены ў конкурсе Венецыянскага МКФ і атрымаў прэмію за лепшы мастацкі фільм на МКФ у Дубаі. Іншая карціна Мендосы «Чэрава тваё» (2012) ганаравалася кінапрэміяй Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, якая носіць неафіцыйную назву «Азіяцкі Оскар».

Абраная фільмаграфія

2015 Пастка

2012 Чэрава тваё (Sinapupunan)

2011 Палонныя

2009 Бабулькі

2009 Расчлянёнка

2008 Сербіс

2007 Рагатка (Tirador)

2007 Выхаванец

2006 Летняя спёка (Kaleldo)

2006 Настаўнік (дак.) (Manoro) (doc.)

2005 Масажыст (Мазахіст) (Masahista)