Маладосць

Італія, Францыя, Вялікабрытанія, Швейцарыя, 2015г., 118 хв

Рэжысёр

Паола Сарэнцiна

Фрэд, славуты кампазітар і дырыжор, насуперак просьбам Яе Вялікасці адмаўляецца выступіць на Дне нараджэння прынца Філіпа, і на гэта ў яго ёсць важкая прычына. Мік, аскараносны рэжысёр, на ўсю моц працуе над новым сцэнарыем «фільма-адкрыцця», але справа не вельмі спорыцца. Фрэд і Мік ужо паўстагоддзя сябруюць, смяюцца над сабой і дзівяцца хараству і несправядлівасці гэтага свету. Лета яны правядуць на альпійс кім курорце, дзе любоўныя перажыванні ўжо сталых дзяцей, выпадкова падгледжа ныя драмы і адкрыцці далёкага мінулага назаўжды зменяць лёсы сяброў.

ЎЗНАГАРОДЫ
Прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Карлавых Варах (Чэхія)
Прызы нацыянальнага сіндыката італьянскай кінапрэсы «Срэбная стужка» за лепшую рэжысуру, аператарскую працу і мантаж
2015 Фільм-удзельнік конкурснай праграмы на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Паола Сарэнцiна - 1

Паола Сарэнцiна

Нарадзіўся ў Неапалі (Італія) у 1970 годзе. Напачатку кар’еры працаваў сцэнарыстам для кінакампаній і тэатраў Неапаля. У 1998 годзе кароткаметражны фільм «Каханне не ведае межаў» быў ганараваны шматлікімi узнагародамi. Першы поўнаметражны фільм «Лішні чалавек» быў паказаны на Венецыянскім кінафестывалi і атрымаў два «Залатыя Глобусы».Пасля таго, як у 2004 годзе карціна «Наступствы кахання» была прадэманстравана ў Канах, фільмы рэжысёра ўсё часцей рабіліся ўдзельнікамі міжнародных кінафестываляў: «Сябар сям’і» (2005), «Дзівосны» (2008, Прыз журы), «Дзе б ты ні быў» (2011), «Вялікая прыгажосць» (2013). Апошняя стужка атрымала «Оскар» і «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы замежны фільм»

Абраная фільмаграфія

2015 Маладосць

2013 Вялікая прыгажосць

2011 Дзе б ты ні быў

2008 Дзівосны

2005 Сябар сям'і