Страчаны свет

Германія, 2015г., 101 хв

Рэжысёр

Маргарэтэ фон Трота

Джазавай спявачцы Сафі тэлефануе бацька. Ён хоча тэрмінова паказаць ёй фатаграфію на сайце аднаго амерыканскага выдання. На фота жанчына, якая мае дзіўнае і невытлумачальнае падабенства да яго нядаўна памерлай жонкі, мацi Сафі. Бацька просіць дачку знайсці гэтую жанчыну. Высвятляецца, што гэта Катарына Фабіянi, знакамітая оперная спявачка. Сафi адпраўляецца ў Нью-Ёрк, сустракаецца з незнаёмай і пралівае святло на страшныя таямніцы мінулага сваёй сям’і.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Сусветная прэм’ера ў рамках спецыяльнага пазаконкурснага паказу на МКФ у Берліне (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Маргарэтэ фон Трота - 1

Маргарэтэ фон Трота

Нарадзілася ў Берліне ў 1942 годзе. Вывучала нямецкую і французскую мовы ў Мюнхене і Парыжы, працавала ў якасці актрысы ў Мюнхене. Грала ў тэатры, здымалася ў фільмах Фасбіндара, Ахтэрнбуша і Шлёндарфа. За апошняга выйшла замуж і працавала ў пары з мужам у якасці сцэнарыста і сурэжысёра. У 1977 годзе зняла дэбютны фільм «Другое абуджэнне Крысты Клагес». З’яўляецца адным з выдатных нямецкіх рэжысёраў, заваявала мноства ўзнагарод.